Сачыненне Пра Восень

Posted on
Сачыненне Пра Восень Average ratng: 4,9/5 6039 reviews
  1. Сачыненне Пра Восень 5 Класс
  2. Сачыненне Пра Восень На Беларускай Мове
  3. Сачыненне Пра Восень У Лесе Для 5 Класса

Жураулины крык сачыненне на тему мой возлюбленный герой апавяданне пра восень для го. Восень У Лесе Сачыненне. Сочинения про осень. Восень ціха прыварожвае. Залатою Восень.

ВосеньСачыненне пра восень у лесе для 5 класса

Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме: “ І восень на прызбу ступіла” Мэта: абагуліць веды па раздзелу; развіваць навык беглага, выразнага чытаня; выхоўваць любоў да прыроды. Арганізацыйны момант. Аб’яўленне тэмы ўрока. Наша прырода прыгожая ў любую пару года, але асабліва восенню. Асенняя прырода прыцягвае сваёй непаўторнасцю паэтаў, пісьменнікаў, музыкантаў, кампазітараў і мастакоў. Колькі цудоўных твораў напісана пра восень!

Сёння ў нас падагульняючы ўрок па раздзелу “ І восень на прызбу ступіла”. Як раз добра супала: закончылі мы вывучэнне раздзела і закончылася пара года восень. Мы паўторым апавяданні, вершы, якія мы вывучалі і ўспомнім свае назіранні восенню. Гульня-размінка “Збяры асенні букет”.( За правільны адказ даецца лісцік) — Назавіце ўсе поры года. — Якая пара года наступіла?

— Якая пара года была перад ёй? — Назавіце асеннія месяцы. — Чаму яны так называюцца? — Чаму восень называюць залатой?

— Якая яшчэ бывае восень? — Назавіце асеннія прыкметы (Гром у кастрычніку- зіма бясснежная. Першы снег упадзе на мокрую зямлю –застанецца, на сухую- растане. Позні лістапад – на цяжкі год. Калі ў кастрычніку птушкі лётаюць нізка каля зямлі – будзе ранняя і халодная зіма. Яркія зоркі на небе – будзе мароз.

Сінічка пішчыць – холад кліча. У лістападзе камары – быць мяккай зіме.) 3. Выстаўка малюнкаў. — Восень яна вельмі розная. Спачатку цёплая, як лета. Потым залатая, рознакаляровая. У канцы дажджлівая, змрочная, сумная, халодная.

Вывучаючы творы пра восень, вы малявалі малюнкі. На малюнках восень прыгажуня, чараўніца. Яны і падобныя і розныя, бо кожны маляваў свае ўражанні, свае адносіны да гэтай пары года. Работа па падручніку. 60) — Давайце ўспомнім першы дзень восені.

Яго помняць усе дзеці. Разгледзьце малюнак. Адкажыце на пытанні. Успомніце і раскажыце як вы правялі першы дзень у школе. Работа ў групах.

— Што адбываецца ў прыродзе восенню? Знайдзіце і зачытайце правільныя адказы. Дні становяцца кароткія, а ночы доўгія і цёмныя. Адлятаюць у цёплыя краіны птушкі.

Шэрыя хмары зацягнулі неба, ідзе халодны дождж. Па нізінах густа сцелюцца туманы. Работа па падручніку. — Успомніце змест апавядання Васіля Віткі “Восеньскія звесткі” (стар. 61) Што адбылося, змянілася ў прыродзе з надыходам восені? ( Не чуваць было галасоў, воклічаў ластавак) Здаецца яшчэ цяпло, нішто не прадвяшчае халады, а птушкі ўжо збіраюцца ў далёкі вырай.

Самыя першыя ластаўкі, а за імі (называюць дзеці). — Прачытайце два апошнія абзацы і адкажыце, чаму ў душы паэта “варухнулася трывога”? ( Наступае восень, а разам з ёю халады).

Гульнёвае практыкаванне “Знайдзі птушку па апісанню” (На дошцы птушкі) — Цёмна-шэрая птушачка, знізу белаватая, з цёмнымі папярочнымі палосамі. Работа па зместу апавядання Я. Галубовіча “Памочніца” — Як называецца апавяданне Янкі Галубовіча у якім расказваецца пра зязюлю? ( Памочніца) Чаму яе так называе аўтар раскажа нам. Яна рыхтавала паведамленне па гэтым творы. Чытаецца верш “Нашы птушкі”.

Работа ў групах Назавіце назвы і аўтараў вершаў, з якіх узяты гэтыя радкі. “Адшумела лета Роснымі лугамі.і” “Залатыя стужкі На бярозцы мілай. ” “Замірае лета, Заціхаюць далі, “ “Восень, восень залатая Сее радасць па зямлі, ” Пра што расказваецца ў гэтых вершах? Давайце прачытаем іх. Інсцэніроўка вершаў. Да вас на ўрок прыйшлі героі твораў, якія мы вывучалі. Пазнайце іх, назавіце назву і аўтара твора.

Сачыненне Пра Восень 5 Класс

( Міхась Скрыпка “Зайка і Бобік”, Іван Муравейка “Прытворка”) Інсцэніроўка вершаў. Што старажыў Бобік? (Капусту) 12. Работа па зместу ап. Алеся Жука “Хто вінаваты” Восень самая багатая пара года.

Адгадайце загадку Хоць вусаты, хоць я колкі, Ды не злосны ані колькі. Лета ўсё адным заняты – Кожны дзень спялю зярняты. Не асыплюся на дол, Хлебам я прыйду на стол. (Колас) — У якім апавяданні хлопчык прасіў прабачэння ў хлеба? Як трэба адносіцца да хлеба? (Вучні чытаюць з дошкі) Хлеб – вялікае багацце.

Сачыненне Пра Восень На Беларускай Мове

Хлебам слаўны родны край. У сталоўцы, у школе, у хаце Хлеб цані і паважай.

Сачыненне Пра Восень У Лесе Для 5 Класса

Хлеб – гэта багацце. Хлеб – гэта жыццё. На дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь змешчаны каласкі збожжа. Гэта сведчыць аб тым, што беларусы — людзі працавітыя, мірныя. Сімвалам дастатку на Беларусі лічыцца хлеб. Чытаецца на памяць верш Авяр’яна Дзеружынскага “Хлебная скарынка” 13. Рэфлексія — Гэты урачысты момант і падвёў наш урок да заканчэння.

Ці спадабаўся вам урок? А вы спадабаліся мне за ўважлівасць, стараннасць, працавітасць.

Якой пары года мы прысвяцілі ўрок? (Восені) Скажам восені: Да пабачэння!

А каб успаміналася яна вам, вазьміце на памяць сабе па лісточку. Палажыце ў падручнік па чытанню.

Няхай суправаджае ён вас кожны ўрок, напамінаючы цёплыя асеннія дзянькі “Адшумела лета Роснымі лугамі.і” “Залатыя стужкі На бярозцы мілай. ” “Замірае лета, Заціхаюць далі, “ “Восень, восень залатая Сее радасць па зямлі, ”.